Песні ZAZ пераклалі на беларускую
Тыдзень таму Еўрарадыё і канцэртнае агенцтва Atom Entertainment зладзілі конкурс перакладаў песні "Je Veux", аднаго з хітоў французскай спявачкі ZAZ, канцэрт якой адбудзецца 10 красавіка ў мінскім Палацы Спорту.
Французская мова не стала перашкодай для беларусаў — на конкурс даслалі тузін перакладаў. У беларускіх версіях французскай песні фігуравалі і Дразды, і Мірскі замак з Нясвіжам. Пры выбары пераможцаў рэдакцыя Еўрарадыё ацэньвала ўдалую адаптацыю да беларускіх рэалій, а таксама наяўнасць рытму, каб беларускую версію хіта таксама можна было выканаць.
У выніку перамогу ў конкурсе атрымала Паліна Паланейчык, вядомая таксама як беларуская спявачка Паліна Рэспубліка. Яна не толькі зрабіла пераклад, але і на ўласным прыкладзе паказала, наколькі цікава гучыць песня Zaz па-беларуску. Бэк-вакалістам у версіі выступіў сын Паліны Сцяпан.
Je veux |
Я хачу |
Donnez-moi une suite au Ritz, Je veux de l'amour, de la joie, J'en ai marre de vos bonnes manières Je veux de l'amour, de la joie, Je veux de l'amour, de la joie, |
Мне не патрэбны нумар Люкс у Рытц Гранд-Атэль І дарагія завушніцы ад Шанэль Навошта мне той лімузін? Што з ім рабіць ? Пам-пара пам-пабарам Мне не патрэбны й Парыж. Як мне там жыць? Я не хачу увесь час лічыць Як што набыць Сядзібы, вежы і дамы Не для мяне Е-ее-е-е-ее Хачу, кахаць, любіць Смяяца і быць шчаслівей за ўсіх І соладка плыць па гэтым жыцці Я веру сабеее-еее Я вам скажу сакрэт Адкрыйце мяжу у галаве І стане вам лёгка, таксама як мне І дыхаць лягчэээээ--эээй Я у гэтым свеце не кароль, але й не госць Я ем рукамі і кажу усё так, як ёсць Калі хачу крычаць – крычу Усім на злосць Па-пара-папа-парам Я крывадушнасць не сцярплю Прабачце мне Няшчырасць вашу не люблю. Навошта не казаць аб тым што сапраўды гарыць унутры? Я ёсць сапраўдная ааааа тыыыы? Хачу, кахаць, любіць Смяяца і быць шчаслівей за ўсіх І соладка плыць па гэтым жыцці Я веру сабеее-еее Я вам скажу сакрэт Адкрыйце мяжу у галаве І стане вам лёгка, таксама як мне І дыхаць лягчэээээ--эээй |
Праўда, выконваць на канцэртах песню Zaz на беларускай мове Паліна не збіраецца:
"Аўтарскія правы — гэта ж сур'ёзна. А дамаўляцца з Zaz, каб выконваць яе песню... У мяне і сваіх хапае! Да таго ж, я лічу, што па-французску гэтая песня гучыць цікавей".
Другое месца ў конкурсе заняў слухач Еўрарадыё Павел.
Je veuxDonnez-moi une suite au Ritz, Je veux de l'amour, de la joie, J'en ai marre de vos bonnes manières Je veux de l'amour, de la joie, Je veux de l'amour, de la joie, |
Je veux / Жыву Нумар люкс у гатэлі Рытц Не прагну я, Прыгажосці ад Шанэль - Адно лухта Асабісты лімузін - Гара лам'я... Па-пара-па-па-пара! Без прыслугі – то жабрак? Мне вас шкада. Ваш маёнтак у Драздах - Мне як турма, Вежы Эйфелевай гмах Нашто яна Мне?.. Пара-па-па-пара! Жыву каб ззяць, кахаць, Мець добры настрой. Паверце, не ў грошах Жыцця хараство, Я мушу застацца з чыстай душой! Па-пара-па-па-пара! Палон чужых думак марнуе імпэт, Я раю забыцца на прымхі свае І запрашаю у свой сусвет! Надакучылі манеры - Шмат лішніх дзей. Я бяру рукой з талерак, Мне так прасцей. Словаў не шкадую смелых, Даруйце мне.. Бывайце, подлыя словы шаблонных фраз. Паглядзіце на мяне У апошні раз – Сыходжу, не трымаю злосці Такая вось я... Сапраўдная я. Па-пара-па-папара! Жыву каб ззяць, кахаць, Мець добры настрой. Паверце, не ў грошах Жыцця хараство, Я мушу памерці з чыстай душой! Па-пара-па-па-пара! Палон чужых думак марнуе імпэт Я раю забыцца на прымхі свае І запрашаю у свой сусвет! Жыву, каб ззяць, кахаць, Мець добры гумор! Нашто мне ваш стос Грашовых купюр? Я слухаю голас сумлення свайго. Па-пара-па-па-пара! Палон чужых думак марнуе імпэт, Я раю забыцца на прымхі свае І запрашаю пазнаць мой сусвет! |
Абодва пераможцы атрымаюць па квітку на канцэрт ZAZ.