Пік паводкі чакаецца ў Празе ў аўторак (відэа)

Паводле апошніх дадзеных, у межах горада праз Влтаву працякае каля 3000 кубаметраў вады за секунду, нармальным аб'ёмам лічыцца 149 кубаметраў. Ахоўныя бар'еры збудаваныя ў Празе з разліку 3250 кубаметраў за секунду.


Прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Нечас паведаміў, што, магчыма, у аўторак прыйдзецца адкрыць шлюзы на Влтаўскіх каскадах, што павялічыць аб'ём вады, якая працякае праз Прагу.


Нагадаем, яшчэ ў нядзелю амаль па ўсёй Чэхіі было ўведзенае надзвычайнае становішча. У Празе працуе крызісны штаб, ужо адбылася эвакуацыя жыхароў некаторых раёнаў. На сённяшні дзень налічваецца шэсць ахвяраў стыхіі, яшчэ пяць чалавек лічацца зніклымі без вестак, інфармуе РІА "Новости".

Колькасць ахвяраў стыхіі ў Еўропе павялічылася да васьмі чалавек (відэа)

Паводка ў Цэнтральнай Еўропе (фота, відэа)

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі