Піневіч — пра COVID-19: медыкі сталі фіксаваць невялікую тэндэнцыю да росту
Да сярэдзіны сакавіка 2021-га захворванне COVID-19 у Беларусі зніжалася. Аднак на днях медыкі сталі фіксаваць невялікую тэндэнцыю да росту. Пра гэта ў пятніцу заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Ён звязвае гэта ў тым ліку і з пачаткам сезонных захворванняў. Таксама міністр згадаў "дастаткова высокі рост захворвання асабліва у нашых польскіх суседзяў".
У Беларусі чакаюць чарговую хвалю каранавіруса. Дзмітрый Піневіч лічыць, што яе інтэнсіўнасць "адназначна будзе не вышэйшая за восеньскую".
26 сакавіка Піневіч пабываў з дакладам у Аляксандра Лукашэнкі. Гаворка ішла пра беларускія распрацоўкі вакцыны ад COVID-19. Яе першы ўзор чакаецца да канца лета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.