Pokemon Go зарабіла за першы месяц больш за 200 мільёнаў долараў

Pokemon Go зарабіла за першы месяц больш за 200 мільёнаў долараў

Мабільная праграма Pokemon Go зарабіла за першы месяц з моманту выхаду больш за 200 мільёнаў долараў. Прыбыткі значна выраслі пасля таго, як гульня стала даступная ў Японіі, інфармуе УНІАН.

Гульня, якая стала вельмі папулярная ва ўсім свеце, абагнала такія топавыя прыкладанні, як Candy Crush і Clash Royale. Апошняя за першы месяц з моманту выхаду зарабіла менш за 125 млн долараў.

Адзначаецца, што ў сярэднім карыстальнікі трацяць на Pokemon Go 26 хвілін на дзень. Pokemon Go — бясплатнае прыкладанне, якое заснаванае на тэхналогіі "дапоўненай рэальнасці". У ім злучаюцца лічбавы і рэальны светы, паколькі карцінка, якая адлюстроўваецца на экране смартфона, праецыруецца на лакацыі рэальнага свету. Удзельнікі гульні павінны злавіць пакемона. "Кішэнных монстраў" людзі шукаюць на вуліцах, плошчах, у парках, на пляжах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі