Польшча адновіць чыгуначныя рэйсы з усімі краінамі, акрамя Беларусі
Польшча адновіць чыгуначныя маршруты за мяжу пасля адмены некаторых карантынных абмежаванняў праз каранавірус.
Аднак прамыя зносіны з Беларуссю па чыгунцы застануцца пад забаронай да 31 кастрычніка 2021 году. Аб гэтым сказана ў загадзе Рады міністраў Польшчы ад 27 верасня.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў і накіраваў у парламент запыт аб падаўжэнні рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю.
Паводле звестак польскіх уладаў, з пачатку года больш за 8 тысяч чалавек спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, з іх амаль 4 тысячы — у верасні. 1200 мігрантаў перайшлі мяжу, але ў выніку былі затрыманыя ў Польшчы
Еўрасаюз называе незаконную міграцыю з Беларусі "гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.