Польшча хоча абмежаваць доступ замежнікаў на свой рынак працы
Улады Польшчы хочуць кантраляваць паток працоўных мігрантаў у сваю краіну. Некалькі дзён таму ў Сейм трапіў законапраект, які ўводзіць кантроль міністра ўнутраных справаў над рынкам працы замежнікаў.
Калі закон будзе прыняты, то міністр атрымае магчымасць уводзіць штогадовыя ліміты дазволаў на пражыванне і працу. Калі дазволеная колькасць будзе перавышаная, то адпаведны орган адмовіць замежніку ў дазволе на працу, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Абмежаванне колькасці дазволаў закране не толькі працаўнікоў, якія самастойна шукаюць працу, але і тых, хто мае намер прыехаць у Польшчу ў рамках абмену ўнутры прадпрыемства або фірмы.