Польская газета падтрымала Майдан — выйшла на ўкраінскай мове (фота)

Такім чынам польскія журналісты "падтрымалі ўкраінскую рэвалюцыю". Частку накладу ўжо прывезлі ва Украіну для распаўсюду, інфармуе сайт glavcom.ua.



На вокладцы выдання напісана вялізнымі літарамі: "Няхай жыве вольная Украіна. Украінцы! Мы, палякі, з Вамі на Майдане!".
 

Нагадаем, у Кіеве працягваюцца масавыя акцыі пратэсту, цэнтрам якіх з'яўляецца Майдан Незалежнасці. Яны пачаліся 21 лістапада пасля таго, як украінскі ўрад адмовіўся падпісаць дамову аб асацыяцыі з ЕС. У ноч на сераду сілавікі паспрабавалі разагнаць Майдан, пацярпелі дзясяткі людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі