Польскі антытэрарыстычны эксперт: На відэа бачны выканаўца забойства Шарамета

Польскі антытэрарыстычны эксперт: На відэа бачны выканаўца забойства Шарамета

На відэазапісе выбуху машыны Паўла Шарамета бачны выканаўца забойства. Такое меркаванне ў інтэрв’ю тэлеканалу Белсат выказаў польскі эксперт, былы кіраўнік апетыўнай секцыі па справах тэрактаў Аддзела па барацьбе з Крымінальным тэрорам і забойствамі варшаўскай паліцыі Анджэй Мрочак.

Эксперт распавёў, што пры праглядзе відэа яму кінуўся ў вочы мужчына ў шапцы і з кійком у руках, які паводзіўся ненатуральна. Спачатку мужчына ішоў у тым кірунку, з якога ехала машына Шарамета. Потым ён дайшоў да скрыжавання і затрымаўся, нібы чакаючы, калі машына пад’едзе. У сам момант выбуху ён нават не зварухнуўся, а пасля выбуху ён левай рукой нешта паправіў, каб не выпала з кішэні. Затым мужчына пераклаў кіёк з правай рукі пад левую і пабег да ўзарванай машыны разам з іншымі выпадковымі мінакамі. Пры гэтым кіёк яму ўжо быў непатрэбны.

 “Ён бяжыць як малады хлопец а не як асоба, якая выкарыстоўае кіёк. Дзіўныя паводзіны. Шапка, кіёк, бегае як малады. Узнікае пытанне: ці гэты мужчына пачакаў на паліцыю і склаў сведчанні? Бо калі аддаліўся ад машыны, то ёсць верагоднасць, што ён падбег да машыны толькі каб спраўдзіць ці забойства ўдалося і ці Шарамет загінуў. Не выключана, што менавіта ён мог дэтанаваць выбуховую прыладу на адлегласці”, — разважае польскі спецыяліст.

Анджэй Мрочак таксама мяркуе, што кіёк і шапка выкарыстоўваліся дзеля камуфляжу. Злачынствы з падобным сцэнарыем адбываліся ў Польшчы ў 1990 гадах. У такога кшталту замахах выканаўца знаходзіцца блізка і назірае, каб пацвердзіць, што ахвяра мёртвая.

Павел Шарамет быў забіты ў цэнтры Кіева раніцай 20 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі