Польскія дыпламаты і прадстаўнікі дыяспары ўсклалі кветкі ў Курапатах
Польскія дыпламаты і прадстаўнікі дыяспары 11 жніўня наведалі Курапаты і ўсклалі вялізны букет белых і чырвоных кветак да сімвалічнага польскага крыжа. Як піша "Новы час", у акцыі ўдзельнічалі першы намеснік амбасадара Польшчы Марцін Вайцяхоўскі і старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс.
Акцыя ўшанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору звязаная з Днём войска польскага, якое адзначаецца 15 жніўня.
Выступоўцы адзначылі, што ў Курапатах пахаваныя таксама палякі, якія сталіся ахвярамі рэпрэсіяў.