Pornhub паведаміў, якое порна глядзяць беларусы

Pornhub паведаміў, якое порна глядзяць беларусы

Адзін з самых папулярных у свеце порнасайтаў Pornhub абнародаваў статыстыку наведванняў за 2016 год. Сярод іншага, у ёй можна пабачыць і зацікаўленасці наведвальнікаў з Беларусі, піша nn.by.

У сярэднім наведнік з Беларусі прваодзіць на сайце 7 хвілін 13 секундаў. Гэта вельмі няшмат. Для параўнання: француз застаецца на сайце 9 хвілін 17 секундаў, а філіпінец — 12 хвілін 45 секундаў. Зрэшты, беларусы не трапілі ў лік "самых хуткіх": кубінцам было дастаткова пабыць на сайце 4 хвіліны 57 секундаў.

Найчасцей беларусы шукаюць на сайце анальны сэкс. Гэтая ж катэгорыя папулярная ў наведвальнікаў з Расіі, Украіны, Францыі, Нямеччыны, Іспаніі.

Каля траціны беларускіх наведвальнікаў Pornhub — жанчыны. Гэта даволі высокі паказчык і адзін з самых высокіх у Еўропе. Дарэчы, сярэдні ў свеце паказчык жаночай наведвальнасці порнасайта — 26%. Больш за беларусак глядзяць Pornhub толькі жыхаркі Латвіі.

Паводле статыстыкі Pornhub, беларусы сталі больш пераходзіць на сайт са смартфонаў і менш — з камп’ютараў. Доля мабільнага трафіку за 2016 год павялічылася ажно на 75%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі