Портнікаў: Майдан сёння ноччу выстаяў дзякуючы ў тым ліку і беларусам

Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў вядомы ўкраінскі палітолаг і журналіст Віталь Портнікаў:



“У сённяшнюю ноч разгону Майдана, калі ўдзельнікі еўрапратэсту вытрымалі, беларускіх сцягаў нацыянальных было амаль столькі ж, колькі ўкраінскіх на Майдане Незалежнасці. Таму гэта перамога не толькі нашых еўрапратэстоўцаў — гэта перамога тых людзей, якія не хочуць, каб у іх краінах існавалі аўтарытарныя рэжымы”.



І гэтыя бел-чырвона-белыя сцягі на Майдане з’яўляюцца пацверджаннем еўрапейскай будучыні не толькі Украіны, але і Беларусі, упэўнены суразмоўца Еўрарадыё.

Нагадаем, акцыі пратэсту ва Ўкраіне распачаліся 21 лістапада, калі ўкраінскі ўрад адклаў падпісанне дамовы аб асацыяцыі з ЕС. Сілавікі разагналі Майдан у ноч на 30 лістапада, яшчэ адна спроба ліквідаваць цэнтр супраціўлення была зробленая ў ноч на 11 снежня, але пратэстоўцы адстаялі Майдан Незалежнасці і будынкі, якія яны кантралююць. У акцыях у Кіеве ад самага пачатку ўдзельнічаюць беларусы пад нацыянальнымі беларускімі сцягамі.

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі