Працоўныя мігранты з ЕАЭС атрымалі права на доўгатэрміновае знаходжанне ў РБ

Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага раёна Мінска

Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага раёна Мінска / sputnik.by

Працоўныя мігранты з ЕАЭС і члены іх сем'яў атрымалі права на доўгатэрміновае знаходжанне ў Беларусі. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на першага намесніка начальніка Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Іну Студзянічнік.

Прадстаўнік МУС адзначыла, што заканадаўства змянілася ў сярэдзіне лютага. З улікам новага ўказа Аляксандра Лукашэнкі грамадзяне Арменіі, Казахстана і Кыргызстана, якія працуюць у Беларусі, змогуць атрымліваць дазволы на часовае пражыванне ў краіне на ўвесь тэрмін дамовы з беларускім наймальнікам.

"Права на доўгатэрміновае знаходжанне таксама даецца членам сем'яў працоўных мігрантаў", — дадала Студзянічнік. Выдаваць гэтыя доўгатэрміновыя дазволы будуць падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. У МУС таксама кажуць, што сёння ў Беларусі працаўладкаваныя "каля 4 тысяч грамадзян Еўразійскага эканамічнага саюза".

Нагадаем, улады турбуе праблема беларусаў, якія з'ехалі, і недахопу працоўнай сілы. У прыватнасці, у канцэпцыі міграцыйнай палітыкі на 2024-2028 гады прадугледжваюцца дадатковыя меры "па стымуляванні вяртання беларускіх грамадзян, якія выехалі на працу за межы Рэспублікі Беларусь". Сярод іншага ў канцэпцыі гаворыцца пра стварэнне дадатковых мер для ўзмацнення прытоку ў краіну высокакваліфікаваных замежнікаў і "зніжэння адтоку грамадзян" з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі