Прадстаўнікі культурнай супольнасці выступілі з заявай супраць арыштаў

Прадстаўнікі культурнай супольнасці выступілі з заявай супраць арыштаў

Прадстаўнікі культурнай супольнасці Беларусі выступілі з заявай, у якой асудзілі арышты і затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць Дэкрэта №3, а таксама пераслед журналістаў шэрагу СМІ.

"Мы, прадстаўнікі і прадстаўніцы культурніцкай грамадскасці Беларусі, выступаем з асуджэннем такіх дзеянняў і заклікаем дзейныя ўлады неадкладна стрымаць эскалацыю канфлікту, спыніць пераслед і прыкласці ўсе намаганні для наладжвання дыялогу з грамадзянскай супольнасцю. Беларуская культурніцкая супольнасць выступае супраць жорсткага, процізаконнага затрымання і адміністратыўнага арышту культурніцкіх работніц і мастачак Анастасіі Ранько, Алены Немік, Лідзіі Вярыгі ды іншых грамадзянаў, затрыманых як прэвентыўна, гэтак і пасля заканчэння дазволенай уладамі мірнай акцыі “Марш недармаедаў” 15 сакавіка 2017 года", — гаворыцца ў заяве.

Ранько, Немік і Вярыга былі затрыманыя пасля дазволенай уладамі акцыі пратэсту 15 сакавіка. Усе яны на наступны дзень былі асуджаныя за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы. Лідзія Вярыга атрымала 12 сутак арышту, Анастасія Ранько і Алена Немік — па 12.

"Запрашаем далучыцца да гэтай заявы і іншых прадстаўнікоў мастацкай і фатаграфічнай супольнасці. Будзем удзячныя за інфармаванне пра сваё далучэнне праз электронны адрас: [email protected]", — гаворыцца ў заяве. На дадзены момант зварот падпісала больш за 130 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі