Прафесар Мальдзіс пагаварыў з Лукашэнкам пра Скарыну і 2017 год
Адбылося гэта ў мінулую пятніцу падчас уручэння літаратуразнаўцу і гісторыку ордэна.
Ордэн Францішка Скарыны прафесару Мальдзісу ўручаў асабіста кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка, дарэчы, спазняўся на 15 хвілін, таму часу на выступы ўжо не было. Адам Мальдзіс кажа, што з Аляксандрам Лукашэнкам "атрымалася вельмі каротка паразмаўляць".
"Гаварылі пра Скарыну. Нагадаў прэзідэнту, што праз 4 гады (у 2017-м) будзе вялікі юбілей — 500-годдзе першай друкаванай беларускай кнігі. Прыгадаў, што гэта вялікае свята. Прэзідэнт, як мне падалося, вельмі прыхільна і зычліва сустрэў мае словы", — цытуе словы прафесара "Наша ніва".
Фота — nn.by