Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за 11 месяцаў — Br5,6 млрд

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за 11 месяцаў — Br5,6 млрд

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-лістападзе 2018 года склаў Br5,6 млрд, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства фінансаў. Узровень даходаў дасягнуў Br22,1 млрд, або 104,9% удакладненага гадавога плана.

Пры гэтым прыбыткі ад ПДВ і акцызаў былі меншымі за планавыя (98,7% і 97,8%) адпаведна¸ а вось даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці атрымаліся нашмат большымі за прагназаваны паказнік — 5,1 млрд беларускіх рублёў або 130,8% ад плану.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br6,9 млрд (68,3%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — Br3,9 млрд (84,4%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) — Br12,5 млрд (86,4%).

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-лістапад склаўся ў суме Br6,6 млрд. Даходы атрымаліся ў суме Br46,2 млрд, або 99,3% удакладненага гадавога плана. Расходы бюджэту сектара дзяржкіравання за студзень-лістапад склалі Br39,6 млрд, або 84,8% гадавога плана.

Прафіцыт бюджэту Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва склаўся на ўзроўні Br0,3 млрд, Фонда універсальнага абслугоўвання — Br25,8 млн, Фонда грамадзянскай авіяцыі — Br10,4 млн, Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў — Br0,3 млн.

Па стане на 1 снежня запазычанасць па падатках і зборах склала Br199,4 млн.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі