Прафсаюзы: Сярэдні заробак ў Мінску да канца 2015-га — не менш 1000 долараў

Такі паказнік закладзены ў трохбаковым пагадненні паміж Мінгарвыканкамам, Мінскім гарадскім аб'яднаннем арганізацый прафсаюзаў і рэспубліканскай асацыяцыяй прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП" на 2014-2016 гады.



Беланоўскі: "Дадзенае пагадненне ўключае сем асноўных раздзелаў. Мы паставілі планку, што наймальнік, прафсаюз і гарвыканкам павінны забяспечыць на канец 2015 года заработную плату не ніжэй за 1000 долараў у эквіваленце. Але мы разумеем, што розная сітуацыя ў арганізацыях і паставілі другую планку, што мінімальны заробак не павінен быць меншы за 250 долараў”.



Таксама, у адпаведнасці з дакументам, тэмп росту рэальнай заработнай платы ў сталіцы штогод павінен быць не ніжэйшы за тэмпы росту ўнутранага валавога прадукту нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі