Прагноз надвор'я на нядзелю: невялікі снег і галалёдзіца

Удзень слупок тэрмометра не падымецца вышэй +1°С / pixabay
Удзень слупок тэрмометра не падымецца вышэй +1°С / pixabay

У нядзелю ў Беларусі будзе хмарнае з распагоджаннямі надвор'е, расказалі ў Гідраметцэнтры. У шмат якіх раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, а месцамі выпадзе мокры снег.

Сіноптыкі папярэджваюць кіроўцаў: на асобных частках дарог будзе галалёдзіца.

“Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём -4..+1°С”, — кажуць у Гідраметцэнтры.

У Мінску таксама будзе хмарна, пройдзе невялікі снег, месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай -3..-5 °С, удзень -2 -3°С, увечар -1..-2 °С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі