Пракуратура Нідэрландаў абнародуе даклад па "Боінгу" пад канец года

Канкрэтныя вынікі расследавання па крушэнні "Боінга" пад Данецкам могуць быць апублікаваныя толькі пад канец года. Пра гэта журналістам паведаміў прадстаўнік Генпракуратуры Нідэрландаў Вім дэ Брун, перадае РБК. Нагадаем, што менавіта галандская пракуратура вядзе крымінальнае расследаванне па абставінах крушэння самалёта пад Данецкам.

Вім дэ Брун заявіў, што канкрэтных вынікаў і дэталяў расследавання ў пракуратуры пакуль няма. Але міжнародная група следчых штодня пасоўваецца наперад у расследаванні.

Паралельна з пракуратурай расследаванне авіякатастрофы вядзе Савет па бяспецы Нідэрландаў. Яго даклад павінен быць апублікаваны ў кастрычніку. Пракуратура спрабуе выявіць людзей, якім можна выставіць крымінальныя абвінавачванні ў сувязі з падзеннем Boeing, а Савет бяспекі вывучае абставіны трагедыі.

Самалёт Boeing 777 зазнаў крушэнне 17 ліпеня 2014 года ў Данецкай вобласці. У авіякатастрофе загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на борце.

Фота: AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі