Прамова Зянона Пазняка на 5-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы
26 красавіка 1991 года Зянон Пазняк — тады дэпутат Вярхоўнага савета БССР — выступіў з выкрывальнай прамовай пра Чарнобыль. Сёлета, напярэдадні 31-х угодкаў катастрофы, запіс з беларускага парламента з'явіўся ў "Беларускім відэаархіве".
Зянон Пазняк кажа, што ў атамную энергетыку ўкладзеныя сотні мільярдаў долараў. Палітыкі і навукоўцы, якія "абслугоўваюць" гэтыя грошы, робяць усё, каб аварыя на Чарнобыльскай АЭС ніяк не паўплывала на эксплуатацыю станцыяў па ўсім свеце. Прослымі словамі — існуе сусветная змова з мэтай схаваць наступствы катастрофы.
Тым часам, па звестках дэпутата, у Беларусі назіраецца жахлівы рост самых розных захворванняў. Тое, што адбываецца, Пазняк называе Чарнобыльскім генацыдам, эксперыментам над здароўем цэлага народа.
З той прамовы прайшло 26 гадоў, але ці змянілася што-небудзь?