Прапагандысту Юрыю Васкрасенскаму забаранілі ўезд у Еўрасаюз

Юрый Васкрасенскі / З архіву Еўрарадыё
Юрый Васкрасенскі / З архіву Еўрарадыё

Прапагандысту Юрыю Васкрасенскаму забаранілі ўезд у Еўрасаюз. Пра гэта ён распавёў у эфіры тэлеканала АНТ. Паводле слоў Васкрасенскага, Польшча прызнала яго "пагрозай нацыянальнай бяспецы" і на мяжы быў выдадзены адпаведны дакумент. Дзеянне шэнгенскай візы, якую Юрыю Васкрасенскаму выдалі летась у польскай амбасадзе, нядаўна спынілі.

Васкрасенскі гэтым абураны і спрабуе аспрэчыць рашэнне ў судзе ў Польшчы. Ён сцвярджае, што ў "чорны спіс" трапіў пасля звароту кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі да польскіх уладаў.

Юрый Васкрасенскі ў 2020-м збіраў у Мінску подпісы за Віктара Бабарыку. 12 жніўня таго года яго затрымалі, абвінавачвалі ў "арганізацыі масавых беспарадкаў". Пасля на дзяржаўных тэлеканалах пачалі з'яўляцца яго "сведчанні". У кастрычніку 2020-га ён выйшаў з СІЗА КДБ і стаў выказвацца ў падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яму дазвалялі выязджаць за мяжу, і ён неаднаразова бываў у ЕС. А Украіна забараніла яму ўезд яшчэ ў 2021-м. Васкрасенскі рэгулярна ўдзельнічае ў шматлікіх прапагандысцкіх перадачах на дзяржтэлеканалах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі