Праўнука Якуба Коласа і журналістку Ларысу Шчыракову прызналі "экстрэмістамі"
Праўнук Якуба Коласа Мікіта Бруй
Прозвішча Мікіты Бруя з'явілася ў пятніцу ў "пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці", звярнулі ўвагу праваабаронцы. Па пятніцах МУС абнаўляе свой "спіс экстрэмістаў". Гэтым разам у спіс дадалі 34 прозвішчы. Цяпер іх 3324.
Непаўнагадовы Мікіта — стрыечны праўнук Якуба Коласа, яму 17 гадоў. Гэтым летам яго судзілі за "наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла хлопцу тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі. Мікіта знаходзіўся ў закрытым чаце "Саюз беларускага нацыянальнага шчыта", які сілавікі прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
Акрамя Мікіты, у "спіс экстрэмістаў" дадалі журналістку Ларысу Шчыракову, фігурантаў справы аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане Сяргея Рабушку, Аляксандра Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багаўкова, музыку Мікіту Найдзёнава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.