Праваабаронца пра затрыманні актывістаў: “Магчыма, грамадства расслабілася”

Праваабаронца пра затрыманні актывістаў: “Магчыма, грамадства расслабілася”

Юрыст Гары Паганяйла пракаментаваў Еўрарадыё затрыманні 20 сакавіка актывістаў Андрэя Павука і Змітра Паліенкі. На думку праваабаронцы, у затрыманнях перад Днём Волі, няма нічога дзіўнага: прынцыпова падыход уладаў да падобных мерапрыемстваў не змяняецца.  

“Затрыманні актывістаў напярэдадні Дня Волі на падставе нібыта адміністрацыйных і крымінальных спраў заўсёды былі ў практыцы Беларусі, — распавёў Еўрарадыё Гары Паганяйла. — Праходзіць час “Ч”, і людзей могуць адпусціць. Нельга і такога выключаць. Нічога новага тут няма”.

Ён згадвае справу “Белага легіёна”, дзе таксама былі крымінальныя артыкулы:

“Людзей пратрымалі, выпусцілі і нават не выбачыліся. Магчыма, грамадства раслабілася, таму такім чынам вырашылі нагадаць…Нібыта ідзе нейкая лібералізацыя, але яе няма і не было”.   

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 20 сакавіка ў Мінску быў затрыманы актывіст анархісцкага руху і былы палітвязень Зміцер Паліенка. Яго падазраюць у асабліва злосным хуліганстве.

Крымінальную справу 20 сакавіка завялі на блогера з пасёлка Акцябрскі (Гомельская вобласць) Андрэя Павука. Хлопца вінавацяць у фальшывым паведамленні пра мініраванне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі