Праваабаронцу Алену Танкачову пазбавілі віда на жыхарства ў Беларусі
Цяпер магчымае рашэнне аб высылцы за межы Беларусі, мяркуе Танкачова.
Кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова мае намер абскардзіць рашэнне аб ануляванні віда на жыхарства і засяродзіцца на вырашэнні пытання магчымай высылкі, паведамляе сайт eurobelarus.info.
Апавяшчэнне аб ануляванні віда на жыхарства і аб разглядзе пра высылку з Рэспублікі Беларусь кіраўнік Алена Танкачова атрымала ў другой палове дня 30 кастрычніка.
Нагадаем, у верасні стала вядома, што ў дачыненні да праваабаронцы Алены Танкачовай, якая пражывае ў Беларусі з 1985 года, але мае расійскае грамадзянства, можа быць распачата працэдура пазбаўлення віду на жыхарства.
Праваабаронца не мае намеру даваць ацэнку або трактаваць дзеянні ўладаў да поўнага завяршэння працэсу камунікацыі з імі па гэтай сітуацыі і прыняцця канчатковых рашэнняў.
Фота tut.by