Праваабаронцы абвясцілі аб запуску экспертнай місіі па назіранні за рэферэндумам

Праваабаронцы абвясцілі аб запуску экспертнай місіі па назіранні за рэферэндумам

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” выступілі з заявай, якая тычыцца рэферэндуму па зменах і дадатках у Канстытуцыю.

У ёй праваабаронцы нагадваюць, што рэферэндум — гэта не проста дзень галасавання. Кожная свабодная і справядлівая выбарчая кампанія — гэта, у першую чаргу, атмасфера, а таксама умовы, калі ў поўнай ступені павінны быць рэалізаваныя правы і свабоды. Гэта тычыцца свабоды слова, свабоды мірных сходаў і асацыяцый, права ўдзельнічаць у кіраванні сваёй краінай, свабоды ад дыскрымінацыі. 

Важную ролю падчас правядзення рэферэндуму грае магчымасць паўнавартаснага назірання з боку нацыянальных і міжнародных назіральнікаў, але гэтым разам кампанія не адчувае магчымасці арганізоўваць, як раней, поўнамаштабнае назіранне за выбарчай кампаніяй. Прадстаўнікам кампаніі не зразумела, як накіроўваць назіральнікаў у выбарчыя камісіі, а таксама на ўчасткі для галасавання падчас рэферэндуму, таму яны ідуць на вымушаную меру.

“Мы абвяшчаем аб запуску экспертнай місіі па назіранні за працэсам правядзення рэферэндуму, прадметам якой будзе ацэнка яго адпаведнасці міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўднай, свабоднай і дэмакратычнай выбарчай кампаніі”, —  пішуць праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі