Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму сёння спаўняецца 51 год

Алеся Бяляцкага затрымалі 4 жніўня 2011 года па абвінавачванні ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. У лістападзе 2011 года праваабаронцу прысудзілі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы сталі яго рахункі ў банках Літвы і Польшчы, піша БелаПАН. Суд не прыняў да ўвагі той факт, што грошы, якія паступалі на гэтыя рахункі, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Суд таксама не звярнуў увагі на тое, што шкода, якую, па версіі абвінавачвання, нанёс Бяляцкі, была цалкам пагашаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў беларускіх грамадзянаў.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі рэзананс. Ён абвешчаны вязнем сумлення, яго вызвалення патрабуе міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза і ЗША.

Выйсці на свабоду Алесь Бяляцкі мусіць у лютым 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі