Праваабаронцы — пра падрыхтоўку рэферэндуму: абмеркаванне мела характар агітацыі

Праваабаронцы — пра падрыхтоўку рэферэндуму: абмеркаванне мела характар агітацыі

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" выдала першую справаздачу, у якой ацаніла падрыхтоўку да "канстытуцыйнага" рэферэндуму.

Праваабаронцы адзначаюць, што рэферэндум праходзіць на фоне глыбокага грамадска-палітычнага крызісу, які пачаўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, і вельмі цяжкой атмасферы рэпрэсій. Да гэтага дадаецца напружанае міжнароднае становішча, выкліканае магчымым узброеным канфліктам паміж Расіяй і Украінай, а таксама расійска-беларускімі ваеннымі вучэннямі.

Беларускія ўлады, як кажуць праваабаронцы, не зрабілі ніякіх спробаў ліквідаваць у выбарчым заканадаўстве фактары, якія выклікалі крызіс у жніўні 2020 года.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што з тэкстам праекта новай рэдакцыі Канстытуцыі людзі змаглі пазнаёміцца толькі за месяц да галасавання, хаця ўлады анансавалі змены больш за два гады таму. Самое абмеркаванне праекта, праведзенае пераважна ў працоўных калектывах "хутчэй насіла характар агітацыі".

Падчас абмеркавання праекта, падкрэсліваюць праваабаронцы, ніяк не ўлічваліся крытычныя меркаванні, сам працэс быў фармальным. 

У экспертную місію па ацэнцы рэферэндуму ўвашлі праваабаронцы Беларускага Хельсінкскага камітэта і праваабарончага цэнтра "Вясна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі