"Праз дзірку пралезлі" — што робяць беларусы, якім забаранілі пераезд у ЗША

Што робяць беларусы, якім забаранілі пераезд у ЗША

Што робяць беларусы, якім забаранілі пераезд у ЗША / @rubanau_collage

Дональд Трамп выдаў указ, паводле якога збіраецца дэпартаваць усіх, хто цяпер чакае прытулку ў ЗША. Пастанова тычыцца і некаторых беларусаў.

Прыпынены пераезд мігрантаў праз праграму "CBP one" тысячы людзей пазбавіліся свайго запісу і цяпер наўрад ці змогуць легальна трапіць у Штаты.

Еўрарадыё паразмаўляла з Аляксандрам, які некалькі гадоў жыве ў ЗША, і высветліла, што адбываецца на амерыканска-мексіканскай мяжы.

"На ўвесь пераезд аддалі каля 7 тысяч долараў"

Пасля выбараў у 2020 годзе Аляксандр займаўся палітычным актывізмам разам са сваім сябрам. У канцы 2022 года сябра жорстка затрымалі сілавікі і далі 16 гадоў турмы.

Аляксандр, нядоўга думаючы, разам са сваёй жонкай вырашыў адправіцца ў ЗША.

Мы вельмі хутка закрылі ўсе свае справы ў Беларусі, зрабілі ў Маскве мексіканскую візу. Пабудавалі маршрут з Масквы ў Кубу, прабылі там тры дні і вылецелі ў Мексіку. Памежнікі задалі пару пытанняў і дазволілі знаходзіцца там 15 дзён. З Мехіка мы паляцелі ў памежны з ЗША горад Рэйноса. Там нам трэба было зарэгістравацца ў "CBP one" і пачакаць сваёй чаргі.

Праграму "CBP one" запусцілі ў студзені 2023 года яна дазваляла легальна прыехаць у ЗША.

“Через дырку пролезли” — что делают белорусы, которым запретили переезд в США
З дапамогай "CBP one" можна было пераехаць у ЗША / fairus.org
“Через дырку пролезли” — что делают белорусы, которым запретили переезд в США
Многія вымушаныя чакаць на мяжы гадамі / t-j.ru
“Через дырку пролезли” — что делают белорусы, которым запретили переезд в США
Трамп ануляваў даты ўсім, хто спрабаваў трапіць у ЗША праз "CBP one" / Edgar H. Clemente/AP Photo/picture alliance

Нью-Ёрк зрабіўся вельмі небяспечным для жыцця, мігранты лезуць проста праз дзіркі. Пры гэтым і маньякі, і забойцы нейкія пералазяць. Ладзяць тут рабаванні, разбоі, проста ў метро жанчын паляць... Гэта страшна.

І гэтых злачынных элементаў не трэба садзіць, не трэба дараваць — іх трэба проста выганяць. А тых, хто выконвае ўмовы міграцыі, напрыклад, як мы, трэба пакідаць. Самі амерыканцы прытрымліваюцца такога ж меркавання.

У мяне ёсць сябар, амерыканец, яму каля 50 гадоў, ён у цэлым не супраць міграцыі. Бо разумее, што людзі бягуць аднекуль. Але калі яны прыязджаюць і сядаюць на шыю падаткаплацельшчыкаў, яшчэ і займаючыся злачыннасцю, — гэта не акей.

З іншага боку, Аляксандр не задаволены тым, што Трамп скасаваў ужо наяўныя даты ў "CBP one".

Ты ж не ведаеш сітуацыі. Людзі сядзяць, чакаюць, выконваюць твае законы. Ну, значыць, гэта нармальныя грамадзяне. Як мінімум проста прапусці іх, інтэрв'ю вазьмі. Але тое, што проста перад носам дзверы зачынілі, — гэта жорстка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі