Праз спыненне БелАЭС Беларусі спатрэбіліся дадатковыя аб'ёмы газу

Праз спыненне БелАЭС Беларусі спатрэбіліся дадатковыя аб'ёмы газу

Беларусь хацела сёлета дакупіць звышпланавыя аб'ёмы газу на біржы ў Расіі. Аднак зрабіць гэта перашкодзілі абмежаванні ў рамках двухбаковых міжурадавых пагадненняў пра пастаўкі газу.

Як патлумачыў намеснік міністра энэргетыкі Беларусі Дзяніс Мароз, газ спатрэбіўся ў сувязі з тым, што не працавала Беларуская АЭС. Як паведамлялася раней, БелАЭС не працавала з 12 ліпеня па 4 кастрычніка, не лічачы больш дробных адключэнняў.

"У нас ідзе перыяд запуску, станаўлення першага энергаблока, і ў нас быў перыяд сёлета, калі аб'ём газу, які неабходны для Беларусі, быў больш за заяўлены на пачатку года ў сувязі з тым, што энергаблок па аб'ектыўных прычынах не функцыянаваў у поўным аб'ёме",перадае "Інтэрфакс" словы Мароза.

Чыноўнік падкрэсліў, што Беларусь гатовая набыць неабходныя аб'ёмы газу на біржы і ў самой Расіі ёсць незапатрабаваны газ. "Але пры гэтым двухбаковыя ўзаемаадносіны, двухбаковыя пагадненні, на жаль, нам пакуль не дазваляюць, ствараюць юрыдычны калідор", — паскардзіўся ён.

Пры гэтым Мароз лічыць, што двухбаковыя газавыя пагадненні паміж краінамі-удзельніцамі ЕАЭС павінны захавацца і пасля запуску агульнага рынку газу, што плануецца ў 2025 годзе. Але гэтыя дамовы павінныя быць больш гнуткімі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі