Пяцігадовы беларус пажартаваў пра Зяленскага і выйграў 50 тысяч грывень
Пяцігадовы Цімафей Барадаўкін з Віцебска выйграў 50 тысяч грывень ва ўкраінскім шоу "Рассмяшы коміка" з жартам пра Зяленскага.
Віцебскі хлопчык агучваў зусім не дзіцячыя жарты і ўпэўнена ішоў да фінішу. У заключнай частцы конкурсу з падказкі маці Цімафей праспяваў пераробленую дзіцячую песеньку пра коніка ў траве:
В траве сидел кузнечик,
В траве сидел кузнечик...
Представьте себе, представьте себе:
Зеленский — президент!
Пасля гэтай песні Цімафей быў прызнаны пераможцам шоу.