Прэм'ер Італіі прайграў рэферэндум і падае ў адстаўку
Прэм'ер-міністр Італіі прайграў рэферэндум і падае ў адстаўку, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Матэо Рэнцы спрабаваў правесці парламенцкую рэформу, але не быў падтрыманы большасцю выбаршчыкаў. Ён вымушаны прызнаць сваё паражэнне пасля таго, як узначальваў урад 2,5 гады.
"На сённяшні дзень італьянская дэмакратыя грунтуецца на парламенцкай сістэме, — кажа Рэнцы. — Калі мы выносілі на галасаванне пытанне аб даверы, мы прапаноўвалі спрасціць гэтую сістэму, скасаваць двухпалатны парламент, знізіць кошт палітычнага кіравання і пашырыць вобласць прамой дэмакратыі. Менавіта гэтую рэформу мы выносілі на рэферэндум. Мы былі недастаткова пераканаўчыя. Прабачце мяне, але я сыходжу без шкадаванняў".
Эксперты мяркуюць, што італьянцы выступілі не супраць зместу прапанаванай рэформы, яны незадаволеныя наплывам імігрантаў і эканамічнай сітуацыяй. Таму рэферэндум стаў зручнай нагодай, каб выказаць свае адносіны да нявырашаных праблем.