Прэм'ер-міністр Малдовы: паведамленні пра "бомбы" паступаюць з Беларусі і Расіі
Прэм'ер-міністр Малдовы Наталля Гаўрыліца ў пятніцу заявіла, што паведамленні пра закладзеныя ў будынках выбуховыя прыстасаванні паступаюць з Беларусі і Расіі. Пры гэтым невядома, дзе знаходзяцца тыя, хто стаіць за гэтай акцыяй.
"Мы ведаем, што ёсць крыніцы з Расіі і Беларусі, — цытуе словы прэм'ера newsmaker.md. — Мы працуем з гэтымі краінамі, каб ідэнтыфікаваць людзей, але ў анлайн-асяроддзі іх складана адсачыць, асабліва заказчыкаў. Мы нават не ведаем, ці знаходзяцца людзі, якія стаяць за гэтымі паведамленнямі, у тых краінах, якія я назвала... Там [у РБ і РФ] знаходзяцца камп'ютары, камп'ютарны адрас, але тыя, хто хоць трохі разбіраецца ў інфармацыйных тэхналогіях, ведаюць, што гэтымі дадзенымі можна маніпуляваць".
Наталля Гаўрыліца лічыць, што нейкія сілы непраўдзівымі паведамленнямі пра "бомбы" намагаюцца знізіць пільнасць праваахоўнікаў Малдовы, а таксама праверыць іх рэакцыю.
Хваля паведамленняў пра "мінаванне" будынкаў ахапіла Малдову ў ліпені. Яны паступалі штодня. Найбольш пацярпеў аэрапорт у Кішынёве, у якім шукалі выбуховыя прыстасаванні 23 разы. У выніку там узмацнілі ахову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.