Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк падаў у адстаўку

Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк падаў у адстаўку

Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк абвясціў пра сваю адстаўку з пасады кіраўніка ўрада. Пра гэта ён заявіў 10 красавіка ў тэлеэфіры, перадае УНІАН. Адпаведнае прадстаўленне будзе ўнесенае на разгляд Вярхоўнай Рады ў аўторак, 12 красавіка.

"Маё рашэнне прадыктаванае некалькімі прычынамі: палітычны крызіс у дзяржаве развязаны штучна, жаданне змяніць адну асобу асляпіла палітыкаў і паралізавала іх волю да рэальных перамен у краіне, працэс змены ўрада ператварыўся ў бяздумны бег на месцы, аўтары крызісу сталі закладнікамі абставінаў, зрабілі закладнікамі ўсіх нас: урад, грамадства, дзяржаву", — патлумачыў палітык.

Парламенцкая фракцыя "Блок Пятра Парашэнкі" вылучыла на пасаду прэм'ер-міністра Уладзіміра Гройсмана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі