Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР "Пад знакам крумкача" ад гурта Rokash

Гурт Rokash прадстаўляе на Еўрарадыё новы ЕР "Пад знакам крумкача", створаны адмыслова да 10-гадовага юбілею каманды. Музыкі называюць яго своеасаблівым падарункам сабе і прыхільнікам.


"ЕР уключае 4 песні і адмыслова мае восеньскую афарбоўку, восеньскае гучанне і светлую меланхолію, — распавядае пра ўнутраны складнік міньёна ідэолаг гурта Лявон Казакоў. — Рэліз адлюстроўвае тое, у якім рэчышчы мы працуем менавіта цяпер — гэта такі фолк-арт-рок з мяккім і лірычным гучаннем, аднак у ім прысутнічаюць і адмысловыя рокавыя ноткі".


За 10 гадоў музыка Rokash прайшла шлях ад акустычнага медыяваль-фолка да неа-фолк-рока. 25 кастрычніка ў клубе Re:Public гурт зладзіць экскурс па сваёй творчасці: Rokash прэзентуюць новы ЕР і выканаюць лепшыя песні. Віншаваць каманду збіраюцца сябры, якія адыграюць у гонар гурта невялікія сэты. Сярод іх — Re1ikt, Unia, Pawa, Rosy і Алег Хаменка.


Пачатак канцэрта ў 19.00. Кошт квіткоў ад 90 да 150 тысяч рублёў.


Даведкі па тэлефоне (029) 649 08 88.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі