Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР "Причал" ад гурта "Море-Океан"

Маладая магілёўская каманда "Море-Океан" прадстаўляе на Еўрарадыё дэбютны ЕР "Причал". Гурт утварыўся летам 2014-га як кавер-бэнд. Потым музыкі вырашылі, што "свая кашуля бліжэйшая да цела", і пачалі пісаць уласныя песні ў стылістыцы поп-рок, дадаўшы туды порцыю фанку.

ЕР складаюць тры трэкі. Музыкі лічаць, што яны мусяць падштурхнуць слухача да дзеянняў і адкрыццяў.

"Наша мэта, наш пасыл — разбудзіць у народа імкненне да добрага і вялікага. І, натуральна, нам блізкая тэматыка лірыкі і кахання", — кажа ўдзельнік гурта Павел Шкрэдаў.

Гурт ставіць перад сабой самыя неверагодныя задачы. І лічыць, што толькі такім чынам можа ўсё атрымацца.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі