Прэзідэнт Казахстану прапануе вучыць старшакласнікаў на англійскай
Паводле Назарбаева, дзяцей таксама трэба вучыць казахстанскай і рускай мовам.
Прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў выказаў новую ідэю ў сферы адукацыі: у старэйшых класах школьнікам трэба выкладаць усе прадметы на англійскай мове. У якасці прыкладу Назарбаеў прывёў Малайзію і Сінгапур.
Пры гэтым ён адзначыў, што апроч англійскай, якую варта выкладаць з першага класа, дзяцей трэба вучыць таксама казахстанскай і рускай мовам, перадаюць замежныя СМІ.