Прэзідэнт Літвы назваў пасткай прапанову Беларусі па транзіце ўкраінскага збожжа

Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа

Прэзідэнт Літвы назваў пасткай прапанову Беларусі па транзіце ўкраінскага збожжа праз сваю тэрыторыю. "Гэта пастка, у якую нас хочуць заманіць. А пасля сказаць, што Захад паводзіць сябе непаслядоўна, не можа дамовіцца пра санкцыі", — лічыць Гітанас Наўседа.

Напярэдадні ў размове з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам беларускі дыпламат Юрый Амбразевіч прапанаваў дастаўляць украінскае збожжа ў літоўскія порты праз тэрыторыю Беларусі. Амбразевіч нагадаў, што ў адказ Мінск хацеў бы ўзнавіць экспарт праз тыя ж порты сваіх калійных угнаенняў. Але гэта цяпер не ўмова, а проста просьба.

Наўседа дадае, што цяперашняя пазіцыя Мінска — гэта "старая песня, якую мы даўно ўжо чуем". І што Беларусі не давярае не толькі Літва, але і Украіна (раней Кіеў ужо адмовіў Мінску ў транзіце збожжа).

"Як Беларусі можна давяраць, калі яна дазваляе расіянам рабіць на сваёй тэрыторыі ўсё, што яны хочуць?" — рэзюмуе прэзідэнт Літвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі