Прэзідэнт Сербіі: я падбадзёрыў Лукашэнку, каб не перажываў з-за санкцый ЕС
Таміслаў Нікаліч знаходзіўся з двухдзённым афіцыйным візітам у нашай краіне.
Падчас сустрэчы з старшынёй Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым сербскі прэзідэнт распавёў падрабязнасці гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам.
"Я 15 гадоў быў у спісе грамадзян, якім быў забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза, — цытуе словы Таміслава Нікаліча "Интерфакс-Запад". — Учора я падбадзёрыў вашага прэзідэнта Лукашэнку, сказаў, што пасля гэтага ў мяне і рукі, і ногі, і вушы на месцы — усё ў мяне на месцы. Я не прасіў, каб мяне выключылі з гэтага спісу, яны самі ўключылі і самі выключылі".
Прэзідэнт Сербіі нагадаў, што яго краіна ў свой час далучылася да візавых санкцый ЕС супраць беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і суддзяў. Пры гэтым ён спаслаўся на адпаведнае пагадненне з Еўрасаюзам.