Прэзідэнт Украіны папрасіў падтрымкі ЗША
Пятро Парашэнка, які знаходзіцца з візітам у ЗША, выступіў на сумесным пасяджэнні амерыканскага Кангрэсу.
Ён заявіў, што нельга дапусьціць, каб Украіна засталася сам-насам перад абліччам расійскай агрэсіі ды што Украіне цяпер асабліва неабходная падтрымка з боку ЗША. Украінскі прэзідэнт папрасіў Кангрэс пацвердзіць "асаблівы" статус бяспекі ва Украіне і заявіў, што яго дзяржава хоча не выйграць вайну, а захаваць мір, перадае Радыё "Свабода".
Анэксію Крыму Парашэнка назваў "адным з самых цынічных актаў здрады ў сучаснай гісторыі". Ён заклікаў ЗША ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі, якую ён назваў агрэсарам.
Па словах Парашэнкі, ён гатовы абмяркоўваць усё, што заўгодна, каб усталяваць мір, акрамя незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Фота — Reuters