Прэзідэнт ЗША загадаў падрыхтаваць новыя санкцыі супраць Расіі

Прэзідэнт ЗША загадаў падрыхтаваць новыя санкцыі супраць Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў шэрагу ведамстваў падрыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскіх уладаў, перадае Радыё "Свабода". Прычынай стала тое, што Расія парушыла дамову аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і малой дальнасці.

Што за санкцыі будуць прапанаваныя, пакуль не вядома. Гэта можа быць блакаванне амерыканскіх актываў, забарона на ўезд або іншыя абмежаванні для асобаў, адказных за загады, што прывялі да парушэньня дамовы, або іншых асобаў, якія паспрыялі парушэнню.

У Палаце прадстаўнікоў ЗША 12 траўня ўжо гучалі прапановы адмовіцца ад абавязкаў па дамове аб ліквідацыі ракетаў сярэдняй і малой дальнасці, калі з'явіцца пацвярджэнне расійскіх парушэнняў. Раней Расія сама абвінавачвала ЗША ў парушэннях гэтай дамовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі