Пры сённяшнім курсе у ліпені 2016-га долар будзе каштаваць 1 рубель 75 капеек

Пры сённяшнім курсе у ліпені 2016-га долар будзе каштаваць 1 рубель 75 капеек

Нацбанк Беларусі абвясціў дэнамінацыю з 1 ліпеня 2016 года. Гэтым разам закрэсляць чатыры нулі.

У нас з’явяцца манеты ― капейкі і рублі, а таксама новыя банкноты ў 50, 100, 200, 500 рублёў (500 тысяч, 1 мільён, 2 мільёны і 5 мільёнаў да дэнамінацыі).

Калі курс долара захаваецца на сённяшнім узроўні, то з 1 ліпеня 2016 года адзін долар будзе каштаваць 1,75 рубля. А самая буйная купюра ў 500 рублёў будзе каштаваць 285 долараў. Цяпер самая вялікая банкнота ў 200 тысяч каштуе 11,5 долараў.

Еўра будзе каштаваць 1,9 рубля, а 500 рублёў будзе адпавядаць 263 еўра. Адзін беларускі рубель будзе каштаваць 36 расійскіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі