Пры вяртанні з-за мяжы ў Беларусь затрымалі чарговую беларуску

Аляксандру Каско затрымалі на наступны дзень пасля вяртання ў Беларусь / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Аляксандру Каско затрымалі на наступны дзень пасля вяртання ў Беларусь / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Стала вядома пра чарговае затрыманне беларускі, якая прыехала дадому з-за мяжы. Яе завуць Аляксандра Каско, яна жыхарка Гродзенскай вобласці.

10 лютага ў Ваўкавыску адбыўся суд. Яе арыштавалі на 10 сутак за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Але 20 лютага Аляксандра на волю так і не выйшла.

Паводле звестак праваабаронцаў, у мінулым і пачатку гэтага года затрымалі каля 60 чалавек, якія рызыкнулі прыехаць дадому з-за мяжы. З іх мінімум 10 чалавек ужо асуджаныя на пазбаўленне волі, чатыры чалавекі на "хатнюю хімію". На яшчэ семярых завялі крымінальныя справы. Некаторых з затрыманых судзілі паводле адміністрацыйных спраў і арыштоўвалі на "суткі". Вядомыя выпадкі, калі сілавікі пасля затрымання знішчалі дакументы беларусаў, неабходныя для выезду за мяжу.  

Праваабаронцы вельмі скептычна ставяцца да заклікаў беларускіх уладаў, якія клічуць беларусаў вяртацца дадому. Яны нагадваюць пра жанчыну, якая пагадзілася на гэтую прапанову і была затрыманая. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі