Прыднястроўе хоча ўвайсці ў склад Расіі
Прыднястроўе плануе абвясціць незалежнасць, а потым увайсці ў склад Расіі. Пра гэта ў інтэрв'ю РІА "Новости" заявіў кіраўнік МЗС непрызнанай рэспублікі Віталь Ігнацьеў.
"Вектар Прыднястроўя на працягу ўсіх гадоў існавання рэспублікі застаецца нязменным, што адлюстравана ў выніках рэферэндуму 17 верасня 2006 года, дзе выразна пазначана: незалежнасць з наступным свабодным далучэннем да Расійскай Федэрацыі", — паведаміў ён.
На пачатку траўня кіраўнік Прыднястроўя Вадзім Краснасельскі казаў, што рэспубліка павінна быць прызнаная не ваенным, а мірным шляхам, праз перамовы. Прэзідэнт Малдовы Мая Санду выказвала надзею, што краіна зможа ўрэгуляваць канфлікт з Прыднястроўем і далучыцца да Еўрасаюза. 23 чэрвеня Малдова атрымала статус кандыдата ў чальцы ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.