Прыкладанні-таксі выштурхнулі мінскую таксоўшчыцу на панэль

Фота: "Мінск-Навіны"
Фота: "Мінск-Навіны"

Карэспандэнтка агенцтва "Мінск-Навіны" паўдзельнічала ў рэйдзе мінскай міліцыі па выяўленні прастытутак. Адна з затрыманых распавяла, што ўжо 10 гадоў працуе кіроўцай таксі, аднак гадоў 5 таму заробкі ў таксі рэзка знізіліся, і ёй давялося выйсці на панэль.

"Гадоў 5 таму кожны дзень мела па 100 долараў. І не трэба было ні з кім спаць. Не тое што цяпер",распавяла жанчына.

Якраз у той час у Беларусь пачалі з'яўляцца мабільныя праграмы для выкліку таксі онлайн. Напрыклад, Uber прыйшоў у нашую краіну напачатку 2015 года. Кіроўцы ўспрынялі новыя сервісы ў штыкі

Паводле слоў гераіні тэкста, яна выхоўвае двух дзяцей. Сын нядаўна паступіў ва ўніверсітэт і з'ехаўся з дзяўчынай — ім трэба дапамагаць грашыма. Малодшая дачка вучыцца ў школе.

"Ён мяне звязваў скотчам, а я ляжала моўчкі і глядзела тэлевізар"

Яшчэ адна прастытутка распавяла, што з рукапрыкладствам з боку кліентаў за 5 гадоў не сутыкалася ні разу. Толькі адзін мужчына нечакана пачаў звязваць яе скотчам.

"Кажа: хачу звязаць цябе, апрануцца і сысці. Я падумала: "Ну ўсё, кірдык", — кажа яна. — Але ўрэшце яму проста надакучыла. Напэўна, чакаў, што буду крычаць і супраціўляцца, а я ляжала моўчкі і глядзела тэлевізар".

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 11.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі