Прысуд фігурантам "справы Вясны" агучаць на пачатку сакавіка

Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч / t.me/viasna96
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч / t.me/viasna96

Прысуд праваабаронцам цэнтра "Вясна" будзе абвешчаны на пачатку сакавіка. Пра гэта распавялі на дзяржаўных тэлеканалах, перадаюць праваабаронцы.

Як распавядала Еўрарадыё, абвінавачанне запрасіла для кіраўніка "Вясны" нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 12 гадоў калоніі, яго намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча — 11 гадоў, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча — 9 гадоў, праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна) — 10 гадоў калоніі.

Таксама бок абвінавачання прапанаваў аштрафаваць праваабаронцаў на 5 тысяч базавых велічыняў (185 тысяч рублёў) кожнага.

Пракурор Аляксандр Кароль палічыў даказанай віну праваабаронцаў у "кантрабандзе арганізаванай групай" і "фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Самі палітвязні віны не прызнаюць. Іх пераследуюць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі