Прысуджаны да смяротнай кары Юзэпчук просіць пра памілаванне
Рыгор Юзэпчук звярнуўся ў камісію па памілаванні, бо Вярхоўны суд пакінуў без змены прысуд пра смяротную кару.
Цяпер зварот Юзэпчука разглядае камісія па памілаванні.
Смяротны прысуд Юзэпчуку вынес Магілёўскі абласны суд, нагадвае interfax.by. Увесну 2013 года суд прызнаў двух раней судзімых мужчын вінаватымі ў забойстве сукамерніка. Юзэпчуку, які ўжо адбываў 25 гадоў за забойства, была прызначаная смяротная кара, жыхару Барысава — 16 гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляюць праваабаронцы, сёлета ў Беларусі было вынесена тры смяротныя прысуды.