Псіхіятрычную экспертызу хлопца з бензапілой будуць праводзіць цэлы месяц
Вынікі комплекснай судова-псіхіятрычнай экспертызы Улада К., які напаў на ГЦ “Еўропа”, будуць вядомыя не раней чым праз месяц. Пра гэта ў эфіры праграмы “Трэба разабрацца" тэлеканала АНТ заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Андрэй Швед.
Паводле яго інфармацыі, першыя экспертызы толькі прызначаныя, усяго іх будзе не меней за некалькі дзясяткаў. Першасны матэрыял мае следства, гэты матэрыял паступае да спецыялістаў, якія павінна ацаніць псіхічны стан падазраванага, перадае БЕЛТА.
Нагадаем, што напад на гандлёвы цэнтр “Еўропа” ў Мінску адбыўся ўвечары 8 кастрычніка. 17-гадовы хлопец прынёс туды бензапілу і сякеру і напаў з імі на выпадковых жанчын. Адна загінула ад атрыманых пашкоджанняў, яшчэ дзве атрымалі раненні.