Пуцін падпісаў указ пра санкцыі супраць Украіны

Пуцін падпісаў указ пра санкцыі супраць Украіны

Уладзімір Пуцін даручыў расійскаму ўраду падрыхтаваць эканамічныя санкцыі супраць Украіны. Гэтыя меры прымаюцца ў адказ на антырасійскія санкцыі Украіны. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце Крамля.

У дакуменце гаворыцца, што расійскі ўрад мусіць вызначыць спіс фізічных і юрыдычных асоб, якія трапілі пад антырасійскія санкцыі, а таксама распрацаваць спіс мер супраць Украіны.

Раней Украіна ўвяла санкцыі супраць расійскіх транспартных кампаній, якія падпісалі кантракты з прадпрыемствамі так званай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР). Пад украінскія санкцыі трапілі АТ "РЖД Лагістыка" (даччыная кампанія ААТ "РЖД"), ТАА "Прамкомплекспласт", ТАА "Газголдэр" ды "іншыя суб'екты гаспадарання Расіі". Іх актывы, як піша "Новая газета", павінны заблакаваць, абмежаваць гандлёвыя аперацыі, а таксама спыніць транзіт рэсурсаў, палётаў і перавозак па тэрыторыі Украіны.

Раней урад Украіны ўвёў эканамічныя санкцыі супраць расійскіх кампаній, якія маюць дачыненне да будаўніцтва Крымскага моста. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі