Пуцін прызначыў новага пасла Расіі ў Беларусі — Грызлова
Уладзімір Пуцін прызначыў новага пасла Расіі ў Беларусі — Барыса Грызлова. Адпаведны ўказ у пятніцу з'явіўся на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ. Папярэдні пасол Яўген Лук'янаў адпрацаваў на сваёй пасадзе менш за год.
Пра тое, што Расія збіраецца памяняць пасла ў Беларусі і што Яўгена Лук'янава адклічуць, а прышлюць Барыса Грызлова, стала вядома ў снежні 2021-га. Адразу ўзнікла шмат версій наконт прычын такога кроку. 71-гадовы Грызлоў — "палітычны цяжкавагавік", блізкі паплечнік Пуціна. Быў міністрам унутраных спраў, пазней — старшынёй Дзярждумы, пастаянным членам Саўбеза РФ. Ён — старшыня вышэйшага савета галоўнай партыі ўлады "Адзіная Расія" (і гэтую пасаду ён пакуль захавае), паўнамоцны прадстаўнік РФ у кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.