Пуцін выказаўся пра Майдан: Навошта нам дабіваць Украіну? (відэа)
У чацвер расійскі прэзідэнт праводзіць вялікую прэс-канферэнцыю.
Колькі яшчэ Масква гатовая заплаціць Кіеву, каб Украіна канчаткова адвярнулася ад Еўропы? — такое пытанне задало Уладзіміру Пуціну украінскае агенцтва УНІАН. Пуцін патлумачыў, што паколькі Украіна знаходзіцца ў складаным становішчы, расіяне, "як брацкі народ" мусяць дзейнічаць "як сваякі". Пры гэтым ён прыгадаў былога прэм'ера Украіны Юлію Цімашэнку (з 2011-га яна знаходзіцца ў зняволенні), якая "падпісала абгрунтаваны газавы кантракт".
Паводле расійскага прэзідэнта, Расія падтрымала Украіну "ў інтарэсах украінскага народу". "Гэта прагматычнае рашэнне, навошта дабіваць свайго асноўнага партнёра", — цытуе словы Пуціна РІА "Новости". Паводле слоў расійскага прэзідэнта, фінансавая дапамога ніяк не звязаная з Майданам і з перамовамі Кіева з ЕС.
Фота — ria.ru