Пуцін выступіў супраць байкоту зімовай Алімпіяды 2018 года

Пуцін выступіў супраць байкоту зімовай Алімпіяды 2018 года

Уладзімір Пуцін выступіў супраць байкоту зімовай Алімпіяды 2018 года ў Пхенчхане. Паводле яго слоў, улады Расіі не будуць перашкаджаць удзелу ў ёй асобных спартсменаў. Расійскі прэзідэнт адзначыў, што спартсмены “ішлі да гэтага спаборніцтва на працягу ўсяго свайго жыцця”. Таму ўлады не хочуць “нікому нічога забараняць, нікому нічога блакаваць, ствараць умовы, немагчымыя для ўдзелу”.

Як вядома, 5 снежня стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт адхіліў зборную Расіі ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе-2018. Прычынай стаў скандал з допінгам. У той жа час “чыстым” расійскім спартсменам, да якіх няма прэтэнзій, было прапанавана паўдзельнічаць у Алімпійскіх Гульнях пад алімпійскім сцягам. Пуцін прызнаў, што расіяне самі вінаваты ў такой сітуацыі: “Трэба прама сказаць, што мы ў пэўнай ступені самі ў гэтым вінаватыя, таму што далі падставу для гэтага”. Але прэзідэнт Расіі не згодны з калектыўнай адказнасцю. Ён перакананы, што большасць абвінавачанняў у бок расійскіх спартсменаў не даказаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі